У адміністрацыі Трампа чакаюць, што ў першай сустрэчы Савета міру на наступным тыдні прымуць удзел не менш за 20 дэлегацый.
Яны паабяцаюць выдзеліць некалькі мільярдаў долараў на аднаўленне сектара Газа, а таксама накіраваць кантынгенты ваеннаслужачых для міжнародных сіл па стабілізацыі. Пра гэта паведамляе АР са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў, дасведчаных пра мерапрыемства 19 лютага.
Адзначаецца, што сумы ахвяраванняў і абавязацельстваў па прадастаўленні войскаў яшчэ канчаткова не ўзгоднены.
Нагадаем, на гэтым тыдні было абвешчана, што Аляксандр Лукашэнка не адправіцца на першую сустрэчу, Беларусь на ёй будзе прадстаўляць міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
