Мінімум тры чалавекі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна пасля затрыманняў у творчай прасторы «Парасон», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». У чым іх абвінавачваюць, невядома.
Пра затрыманні і допыты ў прасторы «Парасон» стала вядома 11 лютага. Падрабязнасці невядомыя.
Прастора «Парасон» знаходзіцца ў Мінску па вуліцы Дразда, 7. У тэлеграм-канале прасторы публікаваліся анонсы майстар-класаў і культурных мерапрыемстваў, прысвечаных беларускай культуры.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
