Сузаснавальнік Zrobim architects выйшаў на волю

Галоўнае
Скриншот видео threads.com/@andrusbezdar

Сузаснавальнік Zrobim architects Андрэй Макоўскі выйшаў на волю. Пра гэта ён паведаміў сёння ў Threads, апублікаваўшы ролік, на якім спальвае сумку з рэчамі, што былі ў яго падчас зняволення.

«Ёсць традыцыя: здабыўшы свабоду, спальваць рэчы, у якіх ты там быў. Усім прывітанне, я дома», — напісаў ён.

9 і 10 красавіка ў офіс ZROBIM architects прыходзілі сілавікі. Былі затрыманыя супрацоўнікі, якія знаходзіліся ў студыі. Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал звязаў затрыманні з допісам Макоўскага ў сацыяльных сетках, у якім ён расказваў пра ліст ад дзяржаўных органаў з патрабаваннем наняць у штат кампаніі ідэолага. Пазней паведамлялася, што прэтэнзіі сілавікоў да Zrobim architects звязаныя з ухіленнем ад выплаты падаткаў.

«Там не было цалкам зарплаты ў канвертах. У нас была пэўная прэміяльная частка, якая выплачвалася супрацоўнікам дадаткова, і, уласна, падаткі з яе не плаціліся. У гэтым я цалкам раскайваюся і прызнаю сваю віну. Таксама частка сум па дамовах была не цалкам адлюстраваная ў дакументах, з якіх падаткі таксама не плаціліся.

Сам шчыра разумею, што ў пагоні за нейкім заробкам хочацца, напэўна, утрымліваць узровень даходу, павышаць узровень даходу і гэтак далей. Але ніколі не думаеш пра адваротны бок гэтага пытання. Мы адразу пайшлі на кантакт са следствам. Я адразу прызнаўся і напісаў яўку з павіннай, бо разумеў, што гэта няправільна», — казаў у сюжэце прапагандыстаў Макоўскі.

Жонка Макоўскага пацвярджала, што ён знаходзіцца ў СІЗА.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.