Reform.news

Спецслужбы спрабуюць завербаваць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады — «Вясна»

Рэдакцыя Reform.news · 30 ліпеня 2026, 12:02

https://reform.news/be/specsluzhby-sprabujuc-zaverbavac-pradsta-niko-kaardynacyjnaj-rady-vjasna/

Спецслужбы актыўна спрабуюць завербаваць дэлегатаў Каардынацыйнай рады, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Апошнія некалькі дзён з членамі фракцыі «Кааліцыя Латушкі і Рух «За Свабоду» спрабуюць звязацца з некалькіх акаўнтаў у месенджарах, заяўляюць праваабаронцы.

Раней невядомыя спрабавалі звязацца з дэлегатам КР Мікітам Семяненкам. Ён атрымліваў паведамленні пра «неабходнасць пагаварыць» ад невядомых акаўнтаў, зарэгістраваных на беларускія нумары.

Рэклама

Пакінуць адказ