Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Савета Міністраў Беларусі №390 ад 3 жніўня. Дакументам зацверджаны пілотны праект па кампенсацыі часткі транспартных выдаткаў экспарцёрам харчовай прадукцыі.
Ён рэалізуецца з мэтай «стварэння дадатковых умоў для прасоўвання беларускай харчовай прадукцыі на рынкі замежных дзяржаў, у тым ліку краін “далёкай дугі”».
У пералік краін, пастаўкі ў якія будуць субсідавацца, уключаны 55 дзяржаў. Сярод іх краіны Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі, Блізкага Усходу, у тым ліку Кітай, Ізраіль, Індыя, Пакістан, Аман і інш.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
