Wildberries: будаўніцтва лагістычнага комплексу ў «Вялікім камені» ідзе паводле плана

Навіны
Фото: wildberries.by

Будаўніцтва лагістычнага комплексу Wildberries у «Вялікім камені» ідзе паводле плана. Пра гэта «Мінскай праўдзе» заявілі ў прэс-службе Wildberries у Беларусі.

«Wildberries працягвае сістэмна развіваць лагістычную інфраструктуру ва ўсіх краінах прысутнасці. У кампаніі падкрэслілі, што будаўніцтва складскіх аб’ектаў ідзе ў адпаведнасці з зацверджанымі планамі, а паведамленні, якія з’явіліся ў СМІ, пра паскарэнне будаўніцтва або магчымы перанос асноўных лагістычных магутнасцяў за межы Расіі не адлюстроўваюць рэальную сітуацыю», — прыводзіць выданне адказ прэс-службы.

У Wildberries адзначылі, што падобныя публікацыі толькі ствараюць лішні ажыятаж вакол працэсаў, якія адбываюцца ў працоўным рэжыме.

Варта адзначыць, што днямі на беларускім тэлебачанні выйшла інтэрв’ю першага намесніка генеральнага дырэктара па развіцці «Вялікага каменя» Кірыла Карацеева, які заявіў, што будаўніцтва комплексу Wildberries «ідзе нават не тое што паводле графіка, а з апераджальнымі тэмпамі, таму што, на жаль, тыя абставіны, якія цяпер складваюцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, прымушаюць інвестара будаваць хутчэй».

Фонам для каментара беларускай прэс-службы маркетплэйса таксама сталі публікацыі ў расійскіх СМІ, у якіх гаварылася, што з улікам атак беспілотнікаў Wildberries разглядае магчымасць захоўваць тавары на складах кампаніі ў Беларусі, Казахстане і Узбекістане.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.