Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі Беларускай асацыяцыі палітвязняў «ДаВолі». Пра гэта паведамілі ў Офісе Ціханоўскай.
Падчас размовы гаворка ішла пра праблемы, з якімі сутыкаюцца былыя палітвязні і іх сем’і, абмяркоўваліся пытанні падтрымкі, рэабілітацыі і абароны правоў людзей, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі.
«Для мяне вельмі важна чуць людзей, якія перажылі рэпрэсіі. Іх досвед і патрэбы застаюцца ў цэнтры нашай увагі. Дзякуй кожнаму за гэтую размову — і тым, хто прыйшоў асабіста, і тым, хто быў на сувязі анлайн. Дзякуй усім, хто штодня дапамагае былым палітвязням і робіць усё магчымае, каб сістэма падтрымкі працавала эфектыўна», — адзначыла Ціханоўская.


🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
