Аэрапорт Лейпцыга ў ноч на 5 жніўня спыняў працу. Прычынай стала выяўленне беспілотніка. Пра гэта паведамляе Bild.
Падазроны аб’ект быў выяўлены побач з украінскім грузавым самалётам Ан-124. Паводле інфармацыі СМІ, да дрона была прымацаваная «невядомая маса», якая, магчыма, з’яўляецца выбуховым рэчывам з дэтанатарам унутры.
Паліцыя не выключае версію дыверсіі, цяпер вядзецца пошук аператара беспілотніка.
З-за начнога інцыдэнту некалькі самалётаў былі перанакіраваныя ў іншыя аэрапорты. Адзін грузавы самалёт быў вымушаны пайсці на другое кола. Неўзабаве пасля гэтага, паводле інфармацыі BILD, прыкладна за 6 кіламетраў ад аэрапорта на вышыні 400 метраў ён сутыкнуўся з пакуль неідэнтыфікаваным аб’ектам. Самалёт прызямліўся ў Гановеры, дзе былі выяўленыя лёгкія пашкоджанні ў пярэдняй частцы.

