Да Лукашэнкі прыляцеў кіраўнік МЗС Алжыра

Навіны
Фото: MFA - Algeria

Сёння вечарам у Мінск прыляцеў кіраўнік МЗС Алжыра Ахмед Атаф. Заўтра ён збіраецца сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе алжырскае МЗС.

«Па даручэнні Прэзідэнта Алжырскай Рэспублікі спадара Абдэльмаджыда Табуна дзяржаўны міністр, міністр замежных спраў, нацыянальнай дыяспары за мяжой і па справах Афрыкі спадар Ахмед Атаф сёння ўвечары прыбыў з афіцыйным візітам у Мінск — сталіцу дружалюбнай Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя сустрэчы з Лукашэнкам запланаваныя перамовы з кіраўніком МЗС Беларусі Максімам Рыжанковым і «старшынёй Нацыянальнага сходу Беларусі».

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў «дадуць ацэнку цяперашняму стану двухбаковых адносін і разгледзяць перспектывы іх далейшага ўмацавання». Таксама плануецца абмен меркаваннямі і пазіцыямі па міжнародных і рэгіянальных пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць для абедзвюх краін.

«Гэты візіт адбываецца ў рамках падтрымкі пазітыўнай дынамікі, якая характарызуе адносіны паміж Алжырам і Беларуссю», — адзначылі ў МЗС Алжыра.

Да Лукашэнкі прыляцеў кіраўнік МЗС Алжыра

Да Лукашэнкі прыляцеў кіраўнік МЗС Алжыра

Да Лукашэнкі прыляцеў кіраўнік МЗС Алжыра

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.