У Беларусі адкрыюць 7 выбарчых участкаў для ўдзелу ў выбарах у расійскую Дзяржаўную думу, паведамілі ў пасольстве Расіі ў Беларусі. Яны будуць размешчаныя ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве і Бабруйску.
Выбары дэпутатаў Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу РФ дзявятага склікання адбудуцца 20 верасня 2026 года. Удзел у галасаванні змогуць узяць паўналетнія грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца ў Беларусі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
