Чарговы падземны тунэль знайшлі на беларуска-літоўскай мяжы

Галоўнае
Фото: vsat.lrv.lt

Літоўскія памежнікі выявілі яшчэ адзін недабудаваны тунэль, які вёў у Літву з Беларусі.

4 жніўня тунэль быў знойдзены з дапамогай спецыяльнага абсталявання каля вёскі Латэжэрыс у Друскеніцкім самакіраванні. Падземны ход быў прарыты на глыбіні каля 1,5 метра. Яго даўжыня на тэрыторыі Літвы складае каля 4 метраў. Тунэль умацаваны дошкамі і бярвёнамі, а ўваход з боку Беларусі быў закрыты маскіровачнай тканінай.

Памежнікі мяркуюць, што тунэль рыхтаваўся для перапраўкі мігрантаў у Літву.

Тунэль засыпалі зямлёй. Пачата дасудовае расследаванне, паведамляе памежная служба Літвы.

Гэта ўжо трэці падземны тунэль на мяжы з Беларуссю, выяўлены літоўскімі памежнікамі за апошнія тыдні. Усяго з пачатку года выяўлена 10 тунэляў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.