Беларусь стала другім імпарцёрам шакаладу з Расіі. Пра гэта паведамілі ў расійскім цэнтры «Аграэкспарт».
Усяго ў першым паўгоддзі расійскія кандытары экспартавалі шакаладных вырабаў на 400 млн долараў.
Больш за ўсё іх закупіў Казахстан — на суму 124 млн долараў. Беларусь займае другое месца ў рэйтынгу спажыўцоў. Аб’ём паставак у нашу краіну вырас на 32% — да 72 млн долараў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
