Спецслужбы спрабуюць даведацца інфармацыю пра канферэнцыю «Новая Беларусь» — праваабаронцы

Галоўнае
Фото: Reform.by

Беларускія сілавікі спрабуюць сабраць інфармацыю пра канферэнцыю «Новая Беларусь», якая пройдзе ў Варшаве 7–9 жніўня, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Беларусам пішуць невядомыя акаўнты ў месенджарах і цікавяцца, ці плануе чалавек удзельнічаць у канферэнцыі і як да яе рыхтуецца. Адзін з тых, хто напісаў, прадставіўся «Сяргеем з Мінска».

Праваабаронцы прыводзяць ID акаўнтаў, якія пішуць: 7215425509, 5239146665, 7704668859, 7106779624.

Раней беларускія спецслужбы спрабавалі завербаваць дэлегатаў Каардынацыйнай рады.

Спецслужбы спрабуюць даведацца інфармацыю пра канферэнцыю «Новая Беларусь» — праваабаронцы
Крыніца: «Вясна»
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.