Эканамічныя паказчыкі працы рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон пагоршыліся ў першым квартале, вынікае са свежых даных Белстата.
Сукупная выручка ад рэалізацыі рэзідэнтаў СЭЗ скарацілася на 1,2% да 9,87 млрд рублёў. Іх чысты прыбытак упаў на 34,8% да 378,2 млн рублёў.
Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі скараціўся на 3,2% да 9,15 млрд рублёў.
Рэзідэнты СЭЗ таксама скарацілі інвестыцыі ў асноўны капітал. Яны зменшыліся на 15,5% да 623,8 млн рублёў.
Экспарт тавараў з СЭЗ за першы квартал вырас на 6,1% да 2,06 млрд долараў, а паслуг — на 16,3% да 27,15 млн долараў.
Колькасць рэзідэнтаў СЭЗ за год зменшылася на пяць і склала 428 на 1 красавіка 2026 года. Дзейнымі былі 415 рэзідэнтаў, што на чатыры менш, чым летась.
Сярэдняспісачная колькасць работнікаў зменшылася на 1,9% да 133,3 тыс. чалавек. Разам з тым іх сярэдні заробак вырас на 9,4% да 2834 рублёў.
