У Амане адкрыецца пасольства Беларусі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.
Адкрыццё пасольства дазволіць павысіць эфектыўнасць работы па развіцці палітычных, гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязяў, практычным вывучэнні магчымасцяў прамысловай кааперацыі і сумесным асваенні новых рынкаў, заяўляе прэс-служба ўрада.
Урад таксама разлічвае, што пастаянная дыпламатычная прысутнасць Беларусі ў Амане ўмацуе пазіцыі Мінска на аманскім напрамку і дапаможа знайсці новыя выхады на краіны Афрыкі і Емен.
Зараз паслом у Егіпце і Амане па сумяшчальніцтве з’яўляецца Яўген Сабалеўскі. 10 лютага ён уручыў даверчыя граматы султану Амана Хайтаму бен Тарэку Аль Саіду.
У снежні 2025 года ў Амане з візітам знаходзіўся Аляксандр Лукашэнка з сынамі Віктарам і Мікалаем. Па выніках візіту ён заявіў пра планы стварыць сумесны інвестыцыйны фонд, пабудаваць новы ЦКК у Беларусі, а таксама лагістычны хаб і беларускі курорт у Амане.
