YouTube у Беларусі могуць заблакаваць толькі ў выпадку пагрозы нацыянальнай бяспецы. Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Дзмітрый Жук. Паводле яго слоў, у іншых выпадках неразумна закрываць пляцоўку, якой карыстаюцца беларусы.
“Сысці з пляцоўкі, на якой знаходзяцца нашы з вамі грамадзяне, напэўна, так сабе гісторыя. Яшчэ раз паўтару тое, што я ўжо казаў, — толькі ў выпадку пагрозы нацыянальнай бяспецы”, — сказаў Жук, перадае БелТА.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
