Іранскую студэнтку арыштавалі ў Беларусі за каментарыі — СМІ

Навіны
Хатере Ходадади. Источник: ManotoTV

Студэнтку-стаматолага з Ірана Хатэрэ Хадададзі затрымалі ў Беларусі за каментарыі пра Іран у адным з тэлеграм-каналаў, паведамляе іранскі тэлеканал ManotoTV, які базуецца ў Лондане.

Паводле інфармацыі тэлеканала, Хадададзі была затрыманая пры ўмяшанні пасольства Ірана ў Беларусі і атрымала 14 сутак арышту.

«Паводле слоў яе блізкіх, яна павінна была быць вызваленая 30 красавіка, аднак дагэтуль застаецца пад вартай, а яе статус навучання і знаходжання застаецца нявызначаным. Таксама паведамляецца, што падчас утрымання пад вартай яна была пазбаўленая доступу да адваката і магчымасці звязацца з сябрамі», — паведамляе тэлеканал.

Хатэрэ Хадададзі вучыцца на медыцынскім факультэце замежных навучэнцаў БДМУ. Яна была заяўленая як удзельніца студэнцкай канферэнцыі ў Мінску 29-30 красавіка з працай «Беласнежная ўсмешка — дар прыроды ці дасягненне медыцыны?».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.