Невядомы акаўнт выдае сябе за журналіста BBC — праваабаронцы

Галоўнае
Источник: "Вясна"

Невядомы акаўнт піша былым палітзняволеным, прадстаўляецца журналістам BBC, а пасля інтэрв’ю прапануе «далейшыя зносіны на сваіх умовах», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Невядомы акаўнт пад імем Mark Fridryh называе сябе фрылансерам, але адкрытых пацвярджэнняў яго працы ў BBC няма, а зваротны пошук паказвае, што выкарыстанае ў профілі фота можа належаць іншаму чалавеку або было створана з дапамогай ШІ.

Вядома, што акаўнт піша былым палітзняволеным і прапануе ім інтэрв’ю. Сярод тых, хто пагадзіўся на размову, праваабаронцы называюць Мікалая Дзядка. Пасля інтэрв’ю аўтар акаўнта прапануе «далейшыя зносіны на сваіх умовах».

“Сам па сабе гэты факт не даказвае махлярства, але разам з адсутнасцю пацверджанай сувязі з BBC выглядае як сур’ёзная падстава для асцярожнасці. Асабліва небяспечна гэта для былых палітзняволеных, якія могуць раскрыць інфармацыю пра сябе, сваякоў і іншых людзей, не ведаючы, з кім насамрэч размаўляюць”, — папярэджваюць праваабаронцы.

Папярэджанне пра дзеянні акаўнта накіравана ў BBC, дзе сітуацыю назвалі «вельмі сур’ёзнай і трывожнай» і заявілі, што супрацоўнікі ўжо прымаюць меры, у тым ліку звярнуліся да Meta.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.