У Грузіі затрыманы кіроўца, які дапусціў ДТЗ, у якім загінулі чацвёра беларусаў

Навіны

Грузінская паліцыя затрымала кіроўцу мікрааўтобуса, які з’ехаў з дарогі і ўпаў у цясніну ў сераду. У выніку загінулі чацвёра грамадзян Беларусі, а 15 атрымалі раненні.

Як паведамляе InterpressNews, мужчына на дадзены момант знаходзіцца пад наглядам у бальніцы Кабулеці. У далейшым яго перавядуць у следчы ізалятар.

Раней была распачата крымінальная справа паводле артыкула, які прадугледжвае адказнасць за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула за сабой гібель чалавека.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.