Грамадзянін Беларусі ўзламаў краму, каб скрасці грошы. Ад паліцыі ён хаваўся пад прылаўкам.
Паліцэйскі патруль у варшаўскім раёне Бемова звярнуў увагу на разбітае шкло ва ўваходных дзвярах крамы. Унутры пад прылаўкам хаваўся мужчына, які залез у краму, каб выкрасці наяўныя грошы, паведамляе паліцыя Варшавы.
Мужчыну затрымалі. У камісарыяце паліцыі было ўстаноўлена, што затрыманы — 32-гадовы грамадзянін Беларусі, які знаходзіцца ў Польшчы незаконна. Яму прад’явілі абвінавачанне ў крадзяжы са ўзломам і перадалі супрацоўнікам памежнай службы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
Апошнія навіны
Дзяржава разглядае рэлігійныя арганізацыі як партнёраў у рэалізацыі сацыяльнай палітыкі — Румак 16:13
Галоўны ідэолаг Мінабароны абвінаваціў “недоСМІ” ў “педаляванні” недаверу Лукашэнкі да вайскоўцаў 10:43
Некалькі дзясяткаў непаўналетніх асудзілі ў 2025 годзе па “палітычных” артыкулах — праваабаронцы 10:07
