Абаненты A1 не могуць зарэгістравацца ў Signal — «Бюро»

Галоўнае
Фото: Mika Baumeister, unsplash.com

Абаненты мабільнага аператара A1 не могуць зарэгістравацца ў мэсэнджары Signal, паведамляе «Бюро».

Пры рэгістрацыі ў мэсэнджары неабходна ўвесці шасцізначны код, які прыходзіць праз смс-паведамленне. Але A1 абмяжоўвае магчымасць атрымання кода. У кліентаў МТС і Life такой праблемы няма.

Пры спробе рэгістрацыі кліенты A1 атрымліваюць наступнае паведамленне: «Signal не ўдалося адправіць смс-код з-за праблем з пастаўшчыком смс-паведамленняў».

«Бюро» звязалася з тэхпадтрымкай A1 пад выглядам занепакоенага карыстальніка, але там паведамілі, што нічога не блакіруюць.

«Кампанія [A1] не блакіруе працу прыкладанняў, мэсэнджараў і сацыяльных сетак», — заявілі ў A1.

Signal лічыцца самым бяспечным мэсэнджарам, бо выкарыстоўвае end-to-end шыфраванне для ўсіх чатаў. Гэта не дазваляе распрацоўшчыкам або трэцім асобам атрымаць доступ да перапіскі карыстальнікаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны