Зяленскі: расійскія дроны абыходзяць рубяжы ўкраінскіх перахопнікаў дзякуючы Беларусі

Президент Украины Владимир Зеленский Навіны
Президент Украины Владимир Зеленский. Фото: facebook.com/zelenskyy.official

Расійскія дроны абыходзяць украінскую супрацьпаветраную абарону падчас атак на Валынскую вобласць праз тэрыторыю Беларусі, заявіў сёння Уладзімір Зяленскі, піша Hromadske.

«Ёсць праблема — у тым, што яны бачаць нашы рубяжы, рубяжы перахопнікаў, якімі мы даволі эфектыўна працуем, і хочуць іх абыходзіць. Абыходзяць яны іх, дарэчы, і дзякуючы Беларусі, беларускай тэрыторыі. І тэхнічна — таксама дзякуючы Беларусі», — заявіў Зяленскі 26 снежня, размаўляючы з журналістамі.

Прэзідэнт Украіны запатрабаваў ад вайскоўцаў вырашыць праблему.

«Гэта сур’ёзнае пытанне. Я паставіў усе задачы на бліжэйшую стаўку, будуць адказы», — сказаў Зяленскі.

Зяленскі таксама пацвердзіў, што сустрэча з Дональдам Трампам адбудзецца ў Флорыдзе 28 снежня, і назваў тэмы перамоваў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны