Памёр палітык, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі, навуковец Аляксандр Мілінкевіч. Пра гэта паведаміла яго сям’я, перадае “Белсат”.
У лістападзе мінулага года Мілінкевіч перанёс складаную аперацыю на соннай артэрыі. Пасля яе ён доўгі час знаходзіўся ў цяжкім стане і праходзіў рэабілітацыю.
Аляксандр Мілінкевіч нарадзіўся ў 1947 годзе ў Гродне. Ён скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, а пазней аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР, атрымаўшы ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук. Мілінкевіч працаваў дацэнтам фізфака ГрДУ, а таксама ва ўніверсітэтах за мяжой. У 1990-1996 гадах ён займаў пасаду намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкама. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года быў кандыдатам у прэзідэнты. Пазней узначаліў “Рух “За свабоду”.
