Сёння з-за ўдару БПЛА не працуе пункт пропуску «Красный Камень» на расійска-беларускай мяжы. Пра гэта паведамляе “Флагшток” са спасылкай на тэматычныя групы ў месенджарах.
У раёне пункта пропуску была зафіксаваная атака дрона. У выніку загарэліся два грузавыя аўтамабілі з паўпрычэпамі.
Чакаецца, што з-за інцыдэнту рух праз пункт пропуску застанецца закрытым як мінімум да заўтрашняй раніцы.
Пункт пропуску знаходзіцца на дарозе Гомель – Бранск.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
