Каардынацыйная рада выказала спачуванні ў сувязі са смерцю Мілінкевіча

Навіны
Фото: Reform.news

Каардынацыйная рада выказала спачуванні ў сувязі са смерцю Аляксандра Мілінкевіча. З заявай ад імя КР выступіў спікер рады Арцём Брухан.

“Ад імя Каардынацыйнай Рады выказваю спачуванні родным, блізкім, сябрам і паплечнікам Аляксандра Мілінкевіча ў сувязі з яго смерцю.

Ён быў інтэлектуалам, інтэлегентам і для многіх — сапраўдным маральным арыентырам.

Калі казаць пра палітыку, то для мяне асабіста Аляксандр Уладзіміравіч быў прыкладам сапраўды беларускага палітыка, які заўсёды ставіў Беларусь на першае месца і заставаўся пры гэтым сапраўдным дэмакратам.

Аляксандр Мілінкевіч прыйшоў у палітыку, калі беларуская апазіцыя яшчэ знаходзілася ў меншасці. У 2006 годзе ён аб’яднаў вакол сябе розныя партыі і рухі і зрабіў вялікі ўклад у тую легендарную Плошчу-2006.

Ён быў граматны, эмпатычны, смелы і рашучы. Сёння Беларусь і беларусы страцілі неверагоднага, выбітнага Чалавека.

Светлая памяць”, – гаворыцца ў заяве.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.