Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў з дакладам прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына.
Як паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі, тэмай даклада былі нядаўнія паездкі прэм’ера за мяжу. Ён даў справаздачу аб сустрэчы з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым, аб удзеле ў Еўразійскім міжурадавым савеце, перамовах з кіраўніком урада Расіі Міхаілам Мішусціным.
Таксама былі закранутыя пытанні ўдзелу Лукашэнкі ў будучых самітах шэрагу міжнародных арганізацый.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
