На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску “Брэст” затрыманая 40-гадовая пасажырка легкавога аўтамабіля, грамадзянка Расіі.
“Для перасячэння мяжы кіроўца аўто, у якім яна ехала, выбраў чырвоны калідор, каб аформіць часовы ўвоз транспартнага сродку. На пытанні мытніка аб наяўнасці тавараў, забароненых або абмежаваных да ўвозу, грамадзяне адказалі адмоўна”, – распавялі ў ДМК.
Аднак высветлілася, што ў наступным аўтамабілі, дзе ехалі яе знаёмыя, знаходзіцца багаж жанчыны. На яго ўказаў службовы сабака.
“Аказалася, што сярод асабістых рэчаў у чамадане былі схаваныя ёмістасць і палімерны пакет з рэчывамі невядомага паходжання. Падчас праверкі ўстаноўлена, што рэчывы належаць грамадзянцы з першага аўто”, – дадалі ў ДМК.
Экспертыза паказала, што ў багажы знаходзіліся амфетамін і марыхуана.
Распачатая крымінальная справа.

