Роўлінг, Толкін і Сапкоўскі… Выдавецтва «Янушкевіч» адкрывае збор сродкаў на выданне чатырох сусветных бестселераў

Культура

Выдавецтва «Янушкевіч» паведаміла ў сацсетках, што дамовілася з праваўладальнікамі і заключыла кантракты на выданне чатырох сусветных бестселераў – Дж. К. Роўлінг «Гары Потэр і Ордэн Фенікса» (пераклад Алены Пятровіч); Дж. Р. Р. Толкін «Хобіт» (пераклад Ігара Кулікова); А. Сапкоўскі “Вядзьмар. Вежа ластаўкі” (пераклад Кацярыны Маціеўскай); Дж. К. Роўлінг «Каляднае парася» (пераклад Алены Пятровіч). Аднак на аплату за прадастаўленне ліцэнзій (на гэта ёсць бліжэйшыя тры тыдні) уласных абаротных сродкаў цяпер не хапае.

«Таму мы звяртаемся да вас, шаноўныя чытачы, па народную падтрымку, – піша выдавецтва. – Нам трэба прыкладна 15 тысяч еўра на ўсе выдаткі, звязаныя з выкупам правоў на гэтыя чатыры выдатныя творы. Далейшыя выдаткі на друк мы збіраемся закрыць з дапамогай папярэдняга заказу. На кошт ліцэнзій уплывае аб’ём твораў, вялічыня запланаванага наклада і, зразумела, іхны высокі статус сусветных бестселераў. Паспяховы збор сродкаў створыць для нас «падушку бяспекі», якая дазволіць без лішніх рызыкаў упэўнена крочыць далей. Калі мы збяром больш за заяўленую суму, грошы пойдуць на новыя праекты, якім таксама патрэбна фінансаванне».

Збор у польскіх злотых (для жыхароў Польшчы) тут.

Збор у іншых валютах (па-за Польшчай) тут.

Таксама можна падпісацца на Патрэон.

Тры кнігі плануецца выдаць у 2026 годзе, “Вядзьмар” — у 2027 годзе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.