Міністэрства інфармацыі Беларусі працягвае ўносіць у свой спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” СМІ еўрапейскіх краін.
Нядаўна яго папоўнілі Euronews і польскае дзяржагенцтва РАР. Цяпер надышла чарга найстарэйшага эстонскага выдання Postimees. Газета пачала выходзіць яшчэ ў 1857 годзе, у XXI стагоддзі сайт Postimees з’яўляецца адным з галоўных інтэрнэт-медыя краіны.
Суд Горацкага раёна 6 жніўня вырашыў, што інфармацыйная прадукцыя Postimees уяўляе сабой “экстрэмісцкія матэрыялы”, пасля чаго яго і ўнеслі ў спіс.
Таксама Мінінфарм дадаў у яго:
- акаўнт у TikTok “Валера Беларус”;
- старонку ў Threads “Павел Латушка”;
- акаўнт у Instagram “ruhvolia” (Рух Воля);
- Тelegram-боты “Листовки бот”, “Бот ByProsvet”, “Дистрибьютор бот”, “Чёрная Карта оккупантов” (з лагатыпам), “FrayMarta”;
- акаўнт у Telegram “BELZHD EDITOR”;
- Telegram-канал “ПОГОНЯ”.
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
