Сірыйскі суд вынес прысуд былому прэзідэнту Сірыі Башару Асаду.
Як паведамляе SANA, Асад прызнаны вінаватым у наўмысным забойстве, катаваннях, адвольных арыштах і здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці. Асад прысуджаны да смяротнага пакарання.
Адначасова да смяротнага пакарання былі прысуджаныя яшчэ сем функцыянераў, якія знаходзяцца за мяжой.
Башар Асад уцёк з Сірыі ў снежні 2024 года. Ён знаходзіцца ў Расіі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
