10 жніўня ў Адэскай вобласці Украіны разбіўся знішчальнік МіГ-29, паведамляе камандаванне Паветраных сіл УСУ.
Крушэнне адбылося падчас выканання баявога задання. Пілот паспеў катапультавацца.
«Паводле папярэдніх даных, падчас пуску авіяцыйнай ракеты адбылася няштатная сітуацыя, у выніку чаго самалёт загарэўся і пілот страціў кіраванне, хоць і спрабаваў выратаваць машыну», — заявілі ў камандаванні ПС.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
