10 жніўня Украіна нанесла ўдар па нафтахімічным камбінаце «Тобольскнефтехим» у Табольску Цюменскай вобласці РФ.
«Сёння ёсць чарговае дасягненне нашых Сіл абароны Украіны: паражаны яшчэ адзін аб’ект расійскай нафтаперапрацоўчай галіны, і адлегласць значная — больш за 2,5 тысячы кіламетраў. І гэта ў Табольску, у Сібіры. Цяпер і гэты рэгіён даступны для нашых дыпстрайкаў», — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Генштаб УСУ паведамляе пра паражэнне цэнтральнай газафракцыянавальнай устаноўкі прадпрыемства.
«Тобольскнефтехим» вырабляе крытычна важную для расійскага ваенна-прамысловага комплексу сыравіну: бутадыен, ізабутылен, малеінавы ангідрыд і МТБЭ (высокаактанавая кіслародзмяшчальная дабаўка). Прадукты выкарыстоўваюцца ў вытворчасці кампанентаў ракетнага паліва, авіяцыйнага паліва, кампазітных матэрыялаў для БПЛА, а таксама высокаактанавых бензінаў.
Губернатар Цюменскай вобласці Аляксандр Мароз заявіў пра падзенне некалькіх беспілотнікаў на тэрыторыі «аднаго з прамысловых прадпрыемстваў».
Скрыншот відэа
