Юра Дзівакоў і Андрэй Саўчанка прыадкрыюць рэжысёрскія кухні праз розныя фарматы і кірункі працы з матэрыялам у абмежаваных часам і прасторай умовах пры пастаянным узаемадзеянні. Тутэйшы тэатр запрашае ўбачыць знутры працэс стварэння рэжысёрскіх канцэпцый 11 лютага ў Старамейскім доме культуры.
- 1 фаза – 30 хв. – (выбар рэжысёраў) будуецца праз абраны матэрыял, тэкст, аўтара – мастацкі альбо немастацкі твор ці з’яву. У першай спробе рэжысёры звернуцца да біблейскай Кнігі Ёва.
- 2 фаза – 30 хв. – адмыслова запрошаныя госьці (у гэты раз – Kanaplev+Leidik) робяць з часам, прасторай, рэжысёрамі тое, што ім захочацца і прыдумаецца, таксама як і рэжысёры, да сустрэчы не раскрываючы дэталяў.
- 3 фаза – 30 хв. – (выбар гледача) – у гэтай частцы варыянты таго, што будзе адбывацца, задаюць гледачы. Можна задаць пытанні, узяць слова, ператварыць прастору, альбо зрабіць ці прапанаваць тое, што нараджаецца тут і зараз.

Пры тым, што рэжысер камунікуе з вялікай колькасцю людзей, гэта выключна самотная дзейнасць. Ты увесь час вядзеш бойку з самім сабой і з сусветам. У сабе ты мусіш не даць згаснуць агню, без якога амаль немагчыма запальваць іншых і асвятляць працэсы. Гэтак ці інакш рэжысёру прыходзіцца ўзаемадзейнічаць з сусветам, прымаць ягоныя выклікі, імпульсы, удары, улічваць законы. Часам неабходна адстойваць сваё права быць. Разам з тым рэжысёр здольны ствараць свой сусвет і праз сваё выказванне дасылаць гэтаму свету свае сігналы.

Колькасць месцаў абмежаваная.
Рэгістрацыя: 792507224; [email protected] ці тэлеграм-канал.
Данаты ад 100 злотых.
Спецыяльныя госці: Kanaplev+Leidik
Вядучы Эрык Арлоў-Шымкус
Дата і час: 11 лютага ў 18:30
Месца: Staromejski Dom Kultury
ul. Rynek Starego Miasta, 2
Piwnica
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
