“Радыё Свабода” высветліла, хто здымаў для беларускай дзяржпрапаганды акцыі беларусаў на Дзень Волі ў Вільнюсе

Навіны
Микола Богатырь слева, Анна Б. справа. Посередине — друг Миколы, который, по его словам, просто присутничал, но ничего не снимал. Фото: "Радыё Свабода"

“Радыё “Свабода” высветліла, хто здымаў акцыі беларусаў на Дзень Волі ў Вільнюсе. Кадры пазней былі прадэманстраваны беларускімі дзяржпрапагандыстамі з пагрозамі ў адрас удзельнікаў акцыі.

Некалькіх маладых людзей заўважылі ўдзельнікі акцый яшчэ 25 сакавіка. Яны звярнулі на іх увагу паліцыі. Паліцэйскія праверылі дакументы, але не знайшлі падстаў для іншых дзеянняў.

Паводле інфармацыі “Свабоды”, відэа знялі маладыя ўкраінцы. Журналістам удалося ўстанавіць асобы двух з іх. Адна — студэнтка ЕГУ Ганна Б., другі — Мікола Багатыр. Ён пагадзіўся пагаварыць з журналістамі.

Яму 19 гадоў, ён пераехаў у Літву ў 2022 годзе з Данецкай вобласці Украіны. Цяпер вучыцца завочна ва ўкраінскім універсітэце па спецыяльнасці, звязанай з медыя і СМІ. Малады чалавек пацвердзіў, што яго кадры паказалі ў праграме Рамана Пратасевіча.

Паводле яго слоў, ён ведаў, што будзе мітынг, планаваў пайсці, але таксама падштурхнула яго і прапанова анлайн-знаёмай, якая напісала, што па яго профілі ёсць праца: трэба зняць кадры з мітынгу.

Малады чалавек пайшоў на мітынг не адзін, ён узяў сваю сяброўку, а ўвечары да іх далучыўся яшчэ адзін сябар.

“Я пытаў, куды гэта ўсё пойдзе, навошта, што за рэдакцыя. Мая анлайн-сяброўка перадала, што гэта для “Новой газеты. Европа” для рэдактара Ірыны. Гэта ўсё, што мне трэба было ведаць. Я пагугліў, што такое “Новая газета. Европа”. Паглядзеў, што добрае медыя, што ёсць такі рэдактар Ірына, чаму б не паспрабаваць. Тым больш, што абяцалі 70 долараў”, – расказаў ён “Свабодзе”.

Трэба адзначыць, што ў “Новой газете. Европа” сапраўды ёсць журналістка Ірына Гарына, аднак вядома, што ад яе імя невядомыя асобы ўжо неаднаразова рассылалі фэйкавыя запыты. У прыватнасці, фальшывая “Ірына Гарына” прапаноўвала супрацоўнічаць былому галоўнаму рэдактару KYKY.org Насці Рагатко, спрабавала ўзяць інтэрв’ю ў Паўла Латушкі і інш.

Багатыр таксама расказаў “Свабодзе”, што яго анлайн-знаёмую завуць Ілона. Ён пазнаёміўся з ёй у гульні Dota. Малады чалавек не бачыў яе ўжывую, мала што пра яе ведае, магчыма, яна жыве ў Рызе. Яна ўжо не першы раз прапануе зрабіць матэрыялы для “Ірыны з “Новой газеты”. У прыватнасці, ён здымаў віды Вільнюса, а таксама нейкія сцэнкі.

“Умоўна вы барон нейкі, у вас там сяброўка ўмоўна. І вы паказваеце, як у вас шмат усяго, ну вы зразумелі, пра што я? Шмат грошай, шмат парашку, мукі”, – прыводзіць яго цытату “Свабода”.

За працу на беларускіх мітынгах 25 сакавіка малады чалавек і яго сяброўка атрымалі па 70 долараў на крыптакашалькі.

«Мы крычалі: „Жыве Беларусь!“, „Слава Украіне!“ і гэтак далей. Раніцай ніякіх праблем не было. Увечары — так, на нас пачалі коса глядзець. Шчыра кажучы, я не думаў, што ўсё так абернецца. Калі я даведаўся, што гэта трапіла на прапагандысцкі канал, шчыра кажучы, я б не хацеў, каб усё гэта паўтарылася», – падзяліўся малады чалавек са “Свабодай”.

Ён таксама сказаў, што турбуецца за лёс людзей, якія трапілі на кадры. Яму казалі, што ў іх будуць праблемы.

“Са свайго боку, я прыношу свае прабачэнні. Я ніколі не думаў, што мяне так зловяць. Тым больш падстаўляць людзей. Рэпутацыя для мяне важная, таму я цяпер з вамі размаўляю. Я дакладна не хацеў так сябе прадстаўляць. Я маю на ўвазе — я кажу як чалавек з Украіны, я б не хацеў прадстаўляць сваю краіну з такога гнілога боку», – сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.