Фэйкавая журналістка “Новай газеты. Еўропа” паспрабавала наняць Насту Рагатка

Навіны
Настя Рогатко и ее книга "Носи с собой". Фото из личного архива.

Чарговую правакацыю паспрабавалі арганізаваць ананімы, выкарыстоўваючы імя расійскай журналісткі Ірыны Гарынай. На гэты раз прапанова аб супрацоўніцтве паступіла былому галоўнаму рэдактару KYKY.org Насці Рагатка.

Некалькі дзён таму Насці Рагатка прыйшло паведамленне ад карыстальніка Facebook Irina Garina. Акаўнт створаны ў маі 2025 года. Тэкстам паведамлення Настя падзялілася з рэдакцыяй Reform.news.

“Анастасия, здравствуйте. Я представляю издание “Новая газета Европа”. Мы в некотором роде также являемся оппозиционным СМИ, только работаем по противодействию пропаганде РФ. Сейчас у нас открывается полноценное белорусское направление. Мы бы хотели вам предложить работу по анализу политической обстановки и проблемных аспектов внутри “режима”.

Мы изучили ваши соцсети, вы очень талантливый лидер мнения и писатель)) Мы заинтересованы в вашей кандидатуре. По оплате ваших работ мы могли бы договориться на собеседовании. Я готова вам предложить на 20.02.2026. Жду с нетерпением ваш ответ. С уважением, Ирина Гарина”, – гаварылася ў паведамленні.

Рэдакцыя Reform.news звярнулася да “Новай газеты. Еўропа” з просьбай верыфікаваць паведамленне.

“Спасибо вам за внимательность и за то, что написали, это снова фейковая Ирина Гарина! Наша Ирина Гарина не занимается Беларусью, а мы не открываем беларусскую редакцию, у нас есть спецкор по Беларуси в штате”, – распавялі там.

Гэта не першая правакацыя з удзелам фэйкавай Irina Garina. У чэрвені 2025 года прэс-служба НАУ атрымала запыт на інтэрв’ю ў Паўла Латушкі нібыта ад журналісткі выдання «Новая газета. Европа» Ірыны Гарынай. У запыце прапаноўваўся ўдзел у здымках поўнаметражнага дакументальнага фільма пра супраціў Еўропы агрэсіі з боку Расіі і Беларусі. У той раз быў выкарыстаны фэйкавы фэйсбук-акаўнт Irina Garina, створаны яшчэ ў 2022 годзе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны