ПВТ апублікаваў палажэнне аб парадку працы крыптабанкаў з токенамі

Навіны
Фото: Reform.by

Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій апублікавала Палажэнне аб парадку ажыццяўлення крыптабанкамі дзейнасці з выкарыстаннем лічбавых знакаў (токенаў). Яно было зацверджана Наглядальным саветам ПВТ 15 красавіка.

«Прадугледжана магчымасць ажыццяўлення крыптабанкамі 11 відаў аперацый з токенамі, у тым ліку прыцягненне токенаў у крыптаўклады, пазыка токенаў, стэйкінг, заклад токенаў, крыптагарантыі, кастадыяльнае захоўванне, трансфер токенаў паміж кліентамі, стварэнне і размяшчэнне ўласных токенаў і іншыя», — адзначылі ў ПВТ.

Будучым крыптабанкам дазволена здзяйсняць здзелкі з 26 токенамі, якія наўпрост замацаваныя ў палажэнні, а таксама з токенамі, створанымі і размешчанымі крыптарэзідэнтамі ПВТ у рамках ICO.

ПВТ апублікаваў палажэнне аб парадку працы крыптабанкаў з токенамі
Пералік токенаў. Скрыншот дакумента
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.