Супрацоўнікі беларускай мытні спынілі ўвоз у Беларусь партыі крэму без дэкларавання, паведамляе ДМК.
Грузавы аўтамабіль уязджаў у Беларусь з Польшчы праз пункт пропуску «Бераставіца». Кіроўца прад’явіў дакументы на перавозку касметычнай прадукцыі. Пры аглядзе сярод заяўленага тавару было выяўлена 3,5 тысячы ўпаковак крэму коштам каля 100 тысяч рублёў. Такім чынам польскі перавозчык спрабаваў зэканоміць 15 тысяч рублёў на мытных плацяжах.
У дачыненні да перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс. Яму пагражае штраф у памеры 30% ад кошту тавару.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
