Дзяржаўны мытны камітэт выявіў перасоўную самаробную запраўку.
Мужчына ўстанавіў у аўтамабілі Ford Transit дзве ёмістасці па 1000 літраў з дызельным палівам. Яго станцыя таксама была абсталявана неабходным для адпускання паліва абсталяваннем (помпай для перапампоўвання паліва, заправачнымі пісталетамі і шлангамі).
Паслугамі запраўшчыка скарыстаўся кіроўца польскага перавозчыка каля пункта пропуску “Бераставіца”. Кіроўцу прыцягнуць да адказнасці за парушэнне парадку руху і запраўкі транспартных сродкаў. Нагадаем, грузавікі з краін ЕС могуць запраўляцца ў Беларусі толькі на вызначаных АЗС, цэны на якіх крыху вышэйшыя, чым у цэлым па краіне.
Дзеянням «прадпрымальніка» таксама будзе дадзена прававая ацэнка. Матэрыялы праверкі накіраваны ў падатковыя органы.


