Дэлегацыя ЗША наведала польска-беларускую мяжу

Навіны
Фото: gov.pl

Дэлегацыя ЗША на чале з намеснікам дзяржсакратара па пытаннях кантролю над узбраеннямі і міжнароднай бяспекі Томасам ДыНанна наведала польска-беларускую мяжу 12 траўня, паведамляе Падляскае ваяводскае ўпраўленне ў Беластоку.

На сустрэчы прысутнічалі пасол ЗША ў Польшчы Том Роўз, намеснік міністра абароны Польшчы Цэзары Томчык, камендант Падляскага аддзела памежнай службы Славамір Клекотка, ваявода Падляскага ваяводства Яцэк Бжазоўскі.

Камендант Падляскага аддзела памежнай службы падкрэсліў, што сёлета ўдалося прадухіліць усе спробы нелегальнага пераходу мяжы.

Амерыканская дэлегацыя таксама наведала склады, падрыхтаваныя ў рамках праграмы «Усходні шчыт».

Намеснік міністра абароны Польшчы Томчык заявіў, што «Усходні шчыт» з’яўляецца асновай бяспекі не толькі Польшчы і Еўрасаюза, але і НАТА ў цэлым, а таксама падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва Польшчы з ЗША.

«Польшча з’яўляецца буйным партнёрам не толькі ў пытанні набыцця тэхналогій, але таксама можа быць партнёрам па кааперацыі. Наша мэта складаецца ў тым, каб вытворчасць ажыццяўлялася таксама ў Польшчы, каб ствараць сумесныя магчымасці, якія ў будучыні могуць паслужыць Злучаным Штатам. Гэта сёння наша агульная мэта, якая мае для нас велізарнае значэнне», — заявіў Томчык.

ДыНанна адзначыў, што і ЗША, і Польшча разумеюць важнасць кантролю межаў, і заявіў, што ЗША гатовыя працягваць супрацоўніцтва з Польшчай.

Дэлегацыя ЗША наведала польска-беларускую мяжу
Фота: gov.pl
Дэлегацыя ЗША наведала польска-беларускую мяжу
Фота: gov.pl
Дэлегацыя ЗША наведала польска-беларускую мяжу
Фота: gov.pl
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.