Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на выходныя з-за ветру

Галоўнае
Фото: pixabay.com

Сіноптыкі абвясцілі у Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі з-за ветру. Сёння днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне заходняга ветру з парывамі 15–20 м/с. Заўтра ў многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру з парывамі 15–20 м/с, па захадзе месцамі да 24 м/с.

28 снежня надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, які перамяшчаецца з Наўгародскай вобласці Расіі ўздоўж усходніх межаў Беларусі. Чакаецца пераважна воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі, у асноўным снег, мокры снег.

У асобных раёнах чакаецца мяцеліца. Уначы і раніцай месцамі па ўсходзе чакаецца моцны снег, наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца.

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад −3°С да +3°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, раніцай і днём будзе расці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны