34-гадовы грамадзянін Малдовы спрабаваў правезці праз пункт пропуску «Брузгі» жанчыну ў надзіманым матрацы, паведамілі у Мытным камітэце Беларусі.
Мужчына ехаў у Германію на аўтамабілі Audi. Падчас апытання ў чырвоным калідоры яго паводзіны выклікалі падазрэнні ў гродзенскіх мытнікаў. Машыну накіравалі на дагляд з выкарыстаннем сканавальнай тэхнікі. На атрыманай выяве супрацоўнікі мытні выявілі чалавека ўнутры надзіманага матраца, які знаходзіўся ў аўто. Маладыя людзі патлумачылі свой учынак адсутнасцю ў жанчыны замежнага пашпарта.
Матэрыялы праверкі перадалі органам памежнай службы ў сувязі з прыкметамі злачынства, прадугледжанага артыкулам 371-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
