Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла тарыф на транспарціроўку нафтапрадуктаў па магістральных трубаправодах УП «Захад-Транснафтапрадукт». Новы тарыф зацверджаны пастановай МАРГ №47 ад 20 жніўня, якая ўступае ў сілу з 1 кастрычніка.
Тарыф без ПДВ складае 2,43 долара за тону нафтапрадуктаў, перамешчаных на 100 км. Новай пастановай тарыф павялічаны на 0,01 долара. Папярэдні раз тарыф павышалі з 1 красавіка.
УП «Захад-Транснафтапрадукт» належыць расійскай «Транснафце». Яно ажыццяўляе транзітную транспарціроўку светлых нафтапрадуктаў ад расійскіх і беларускіх НПЗ па сістэме нафтапрадуктаправодаў, якія пралягаюць па тэрыторыі 21 раёна трох абласцей Беларусі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
