У Мінску ідзе будаўніцтва новага пяціпавярховага корпуса для канструктарска-вытворчага ўпраўлення «Аптычныя сістэмы» ААТ «Пеленг». Яго ўзвядзенне пачалося ў канцы сакавіка.
Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамваенпрама, цяпер вядзецца ўладкаванне перакрыцця чацвёртага паверха. У сярэдзіне верасня пачнецца мантаж сценавых сэндвіч-панэляў. Да канца месяца павінны быць скончаны работы па каркасе будынка.
Трансфарматарная падстанцыя цалкам змантаваная. Працягваецца пракладка цеплавых сетак на ўчастку будаўніцтва.
Да канца года будзе зроблены дах, устаўлены вокны і вітражы.
“Новы корпус для «Аптычных сістэм» – адзін з ключавых праектаў ААТ «Пеленг» у гэтым годзе. Сучасная прастора дазволіць аб’яднаць вытворчасць, лабараторыю і тэхналагічныя службы, стварыўшы зручнае асяроддзе для распрацоўкі і выпуску складаных аптычных прыбораў”, – расказалі ў прэс-службе.
