Аэрапорт Мінска ўкараняе кітайскі ШІ ў сферу бяспекі

Навіны
Фото: аэропорт Минска

Аэрапорт Мінска ўкараняе кітайскі ШІ ў сферу бяспекі. Як паведамілі ў прэс-службе паветранай гавані, адбылася сустрэча кіраўніка аэрапорта Уладзіміра Чараухіна з генеральным дырэктарам кампаніі «Nuctech Company Limited» па справах Азіі і СНД Ян Бо.

“Бакі абмеркавалі перспектывы прымянення тэхналогій штучнага інтэлекту ў працы дагляднага абсталявання і ўкараненне перадавых распрацовак кітайскай кампаніі ў галіне забеспячэння авіяцыйнай бяспекі. Таксама былі разгледжаны бягучыя пытанні партнёрства, уключаючы ход выканання раней дасягнутых дамоўленасцей”, – паведамілі ў прэс-службе.

Таксама яны агледзелі два даглядныя комплексы, якія паставіла Nuctech у 2024 годзе.

Асобная ўвага была нададзена працы Вучэбнага цэнтра авіяцыйнай бяспекі ІКАО, структурнага падраздзялення Нацыянальнага аэрапорта Мінск: абмяркоўваліся пытанні яго далейшага развіцця і аснашчэння сучаснымі трэнажорамі для падрыхтоўкі спецыялістаў у працы з даглядным абсталяваннем.

Аэрапорт Мінска ўкараняе кітайскі ШІ ў сферу бяспекі
Фота: аэрапорт Мінска
Аэрапорт Мінска ўкараняе кітайскі ШІ ў сферу бяспекі
Фота: аэрапорт Мінска
Аэрапорт Мінска ўкараняе кітайскі ШІ ў сферу бяспекі
Фота: аэрапорт Мінска
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.