З 25 жніўня па 10 верасня ў Беларусі пройдуць аператыўна-тактычныя вучэнні з родамі войскаў ВПС і войскаў СПА. Вучэннямі кіруе намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Міхаіл Матросаў.
На першым этапе вучэнняў войскі ВПС і СПА будуць адпрацоўваць пытанні забеспячэння супрацьпаветранага прыкрыцця ахоўваемых аб’ектаў і войскаў ад удараў сродкаў паветранага нападу праціўніка і здзяйснення манеўру падраздзяленнямі зенітных ракетных воінскіх часцей.
Другі этап пройдзе на палігоне Ашулук у Расіі. Там запланавана актыўная фаза вучэнняў з баявой стральбой авіяцыйных і зенітных ракетных падраздзяленняў.
«Падчас вучэння будуць адпрацоўвацца новыя спосабы і прыёмы прымянення падраздзяленняў у адпаведнасці з патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да вядзення баявых дзеянняў у сучасных умовах.
Гэта дазволіць павысіць узровень падрыхтоўкі камандзіраў і штабоў ва ўпраўленні падраздзяленнямі пры вядзенні баявых дзеянняў па адбіцці ўдараў паветранага праціўніка», — паведамляе Мінабароны Беларусі.
Нагадаем, сёння таксама пачаліся тактыка-спецыяльныя вучэнні з каменданцкімі воінскімі часцямі. Акрамя гэтага, 24 жніўня па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі пачалася праверка баявой гатоўнасці ў адной з артылерыйскіх брыгад.
