Песню ЛСП і барахолку ў Познані дадалі ў “экстрэмісцкія матэрыялы”

Навіны
Министерство информации. Фото: Reform.by

Мінінфарм абнавіў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Паводле рашэння суда Наваполацка ад 24 жніўня ў яго дададзены “аўдыяфайл (песня) “Номера” гурта “ЛСП”.

Яшчэ адно папаўненне – Telegram-канал “Доска объявлений (Poznań) | Барахолка”. Яго змест экстрэмісцкім палічыў суд Ленінскага раёна Гродна. Таксама ў спіс дададзены бот “Admin_post_bot” гэтага канала.

Спіс, акрамя таго, папоўнілі:

  • Telegram-канал “ДАР Волонтёры Польша” і яго бот “Связь с ДАР”,
  • акаўнт у Telegram “непогрешимый” і яго лагатып, “які ўяўляе сабой выяву кветкі з пяццю пялёсткамі рознага колеру з надпісамі на іх: зялёны пялёстак з надпісам “NON VIOLENCE”, ружовы пялёстак з надпісам “TRUTH”, сіні пялёстак з надпісам “RIGHT CONDUCT”, аранжавы пялёстак з надпісам “PEACE”, бірузовы пялёстак з надпісам “LOVE”, з сарцавінай у выглядзе жоўтага сонца на блакітным фоне, у цэнтры якога размешчаны манумент у выглядзе кветкі”.

Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.