Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю заявіла, што скарэктавала білетна-абанементную праграму ХК «Дынама-Мінск» на сезон 2026/2027 “з улікам інтарэсаў заўзятараў”.
Раней клуб звярнуўся ў ведамства па ўзгадненне праграмы. МАРГ рэкамендаваў знізіць кошт білетаў і абанементаў і праводзіць “больш стрыманую цэнавую палітыку”, патлумачыўшы гэта тым, што «Дынама-Мінск» адносіцца да значных для Беларусі ідэалагічных праектаў, а наведванне матчаў каманды КХЛ з’яўляецца “важнай часткай грамадскага жыцця”.
У новым пагадненні, падрыхтаваным бакамі да падпісання, прадугледжана, што клуб будзе ўстрымлівацца ад неабгрунтаванага павышэння кошту білетаў і абанементаў у перыяды павышанага попыту. Калі цэны плануецца падняць вышэй за ўстаноўленае абмежаванне, клуб павінен загадзя праінфармаваць МАРГ і даць эканамічнае абгрунтаванне.
У ведамстве нагадалі, што ў мінулым сезоне атрымалі звароты заўзятараў з-за істотнага павышэння цэн на хатнія матчы першага раўнда плэй-оф КХЛ. Пасля рэкамендацый МАРГ цэны на гэтыя гульні павышаць не сталі.
Новы хакейны сезон для заўзятараў «Дынама-Мінск» пачнецца 7 верасня.
