Тралейбус сутыкнуўся з трактарам у Мінску

Навіны

Тралейбус і трактар сутыкнуліся на скрыжаванні ў Мінску. Трактар ад удару перакуліўся.

ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліц Ташкенцкай і Крупскай. Паводле папярэдняй інфармацыі, 18-гадовы кіроўца трактара паварочваў налева на забараняльны чырвоны сігнал дадатковай секцыі святлафора і не саступіў дарогу тралейбусу, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Ад удару трактар перакуліўся. Кіроўца і пасажыры тралейбуса, а таксама кіроўца трактара ў медыцынскай дапамозе не мелі патрэбы.

Тралейбус сутыкнуўся з трактарам у Мінску Тралейбус сутыкнуўся з трактарам у Мінску

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.