У Польшчы выявілі сем паветраных шароў, якія заляцелі з тэрыторыі Беларусі 24 снежня. Чатыры знайшлі ў Падляшскім ваяводстве, тры — у Люблінскім, паведамляе польская паліцыя.
Залёт некалькіх дзясяткаў метэазондаў зафіксавалі ў 21:00 па польскім часе (23:00 па беларускім). Частка паветранай прасторы над Падляшскім ваяводствам часова закрывалася.
Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы назвала тое, што адбылося, правакацыяй, замаскіраванай пад дзеянні кантрабандыстаў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!