У Мінску асудзілі журналіста Кірыла Пазняка і яго дачку Яніну

Галоўнае
Кирилла Позняк. Скриншот видео.

Мінскі гарадскі суд 26 чэрвеня прыгаварыў журналіста Кірыла Пазняка да 3,5 года пазбаўлення волі і штрафу ў памеры 550 базавых велічынь (24 750 рублёў). Пра гэта піша «Белсат» са спасылкай на крыніцы.

Паводле інфармацыі рэсурсу, яго дачка Яніна таксама прыгаворана да пазбаўлення волі, аднак дакладны тэрмін пакуль невядомы. Абвінавачанне прасіла прызначыць бацьку 3,5 года, дачцэ — 3 гады.

Абодвух абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі» Беларусі і стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання». Бацьку і дачку прызналі арганізатарамі. Уся віна Яніны, паводле даных «Белсата», заключаецца ў тым, што яна зарэгістравала канал у TikTok.

Кірыла і яго дачку Яніну Пазняк затрымалі ў верасні 2025 года. YouTube-канал «Платформа 375» журналіста быў абвешчаны «экстрэмісцкім фарміраваннем». На канале Кірыл Пазняк асвятляў эканамічныя і палітычныя падзеі ў краіне, а ў 2021–2022 гадах мадэраваў анлайн-дыскусіі паміж праўладнымі прапагандыстамі і іх апанентамі. Віна Яніны заключалася ў тым, што яна зарэгістравала канал у TikTok.

Разгляд справы пачаўся 17 чэрвеня. Першапачаткова прызначанае на 14 мая пасяджэнне перанеслі праз цяжкі стан здароўя журналіста. У ізалятары на Акрэсціна Пазняк перанёс COVID-19 і цяжкую пнеўманію з ускладненнямі на лёгкія, некалькі дзён правёў на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.